Родная мова

Яблык румяны,
Чысты, крамяны:
У расе купауся,
Сонцам выцiрауся. ( У. Луцэвiч)
Калi чуеш падобныя радкi, адразу уяуляеш гэты сакавiты плод. З'яуляецца жаданне яго пакаштаваць. Кольки смаку, колькi прыемнай асалоды падчас ужывання садавiны! А якая карысць у дарах сада!
У беларускамоуны дзень 14 лiстапада выхаванцы дзiцячага садка узнавaлi веды аб садавiне. Успомнiлi назвы пладоу, стравы з iх, слухалi радкi з вершаваных творау беларуских паэтау па тэме, узбагачалi слоунiкавы запас новымi ведамi.

31.10.2024

15 кастрычнiка 1949 года нарадзiуся выдатны беларускi пiсьменнiк Аляксей Мiкалаевiч Яхiмовiч. Ён вядомы чытачам як аутар фантастычных i казачных творау. Самым маленькiм аутар адрасавау наступныя кнiгi: "Каб мама усмiхалася: апавяданнi, казкi, смяшынкi", " Казкi- падказкi"," Хiтрая лiса ". Знаемству з некаторымi творамi пiсьменнiка быу прысвечаны дзень беларускага маулення у апошнi чацвер месяца.

 

24.10.2024


Беларускамоуны дзень на гэтым тыднi быу прысвечаны збору ураджая. Праца у полi i садзе завяршаецца. Дашкольники замацавалi назвы агароднiны. Даведалiся, якiя стравы можна прыгатаваць з яе, як захоуваць. Не абышлося i без выставы падарункау восенi, якую арганiзавалi ва установе адукацыi з дапамогай бацькоу.

 

10.10.2024

Восень увайшла у сваю залатую пару. Наваколле расквецiлася рознакаляровымi фарбамi. Прыгажосць прыроды адлюстравалi у сваiх творах i мастакi. А выхаванцы сярэдняй группы разглядалi карцiны и вучылiся адказваць на пытаннi па змесце творау мастацтва. 

Не менш сур"езнай справай займалiся выхаванцы старшай групы. Яны знаемiлiся са словами, якiя азначаюць людзей у розных сiтуацыях (пакупнiк, глядач, пешаход i iнш.). 

Дзень беларускага маулення 10 кастрычнiка зноу прайшоу вельми цiкава i пазнавальна.

03.10.2024

Дзень беларускага маулення на гэтым тыднi сустрэу выхаванцау i iх бацькоу цiкавай нагляднасцю: у групах былi размешчаны красачныя iлюстрацыi з назвамi слоу па-беларуску. Нехта успомнiу, а хтосьцi даведауся, што сiмвал Беларусi- аист-гэта бусел,

смачныя ягады-земляника-сунiцы и г.д.

На занятках у дапамогу дзеткам пры вывучэннi мовы прыйшлi беларускiя письменнiкi i iх творы. Так, выхаванцы старэйшай групы пазнаемiлiся з казкай Цётки "Журавель i чапля", а сярэдняй- з вершам Уладзiмiра Карызны "Алесь i Янка". Гэта вельмi удалы вопыт для малых, калi удаецца вывучаць родныя словы у прызнаных майстроу беларускай пiсьменнасцi.

Журавель i чапля

 
Цётка
 
Жылі сабе па абодвух канцах балота Журавель і Чапля.
После стала ім надта маркотна жыць, і вот тут уздумаў Журавель да Чаплі ў сваты ісці. Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху, цераз бор ды ў Чапляў двор.
— Як маешся, Чапля?
— Здароў, Журавель.
— Ці не пойдзеш, Чапля, за мяне замуж?
— А твае ногі доўгія, пер'е каротка; дужа ты брыдкі... Ідзі сабе, дзе быў!
Журавель перабраўся ізноў цераз балота дый прыйшоў у свой двор. Раздумалася Чапля, што за Жураўля замуж не пайшла. «Дай, — кажа, — пайду да яго цераз балота і перапрашу».
Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху, цераз бор ды ў Жураўлёў двор.
— Здароў, Журавель!
— Як маешся, Чапля?
— Вазьмі мяне замуж за сябе.
— Твая шыя доўгая, і сіня, і крывая, і сама ты гарбата; такой мне не патрэбна.
Хаця было і стыдна, аднак Чапля паплялася цераз бор назад у свой двор.
Шкода стала Жураўлю, што не ўзяў Чаплю бедную, і зноў пайшоў ён тою самаю дарогаю. Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху...
Так цэлы век свой і хадзілі яны адзін да аднаго ў сваты, і так на абодвух канцах балота асталіся іх хаты.
26.09.2024

Родная мова з’яўляецца адным са сродкаў далучэння да культуры свайго народа. Працэс авалодання мовай складаны Дзень беларускага, але цікавы. Дзень беларускага маўлення праводзіцца ва ўстанове дашкольнай адукацыі з мэтай дапамогі ў гэтам працэсе авалодання нормамі беларускай мовы, выхавання нацыянальнай годнасці, прымкнення да каштоўнасцяў роднай культуры. Такі дзень у апошнім тыдні месяца прайшоў вельмі пазнавальна. 
Выхаванцы сярэдняй групы ў працэсе гульні з лядькай Арынкай пазнаёміліся з ласкавымі імёнамі дзетак. Даведаліся,як па-беларуску называюцца часткі цела. 
Выхаванцы старэйшай групы гулялі з гукамі. У цікавай і займальнай форме дзеці практыкаваліся ў вымаўленні гукаў беларускай мовы. На занятках і ў нерэгламантаванай дзейнасці паўсюдна выкарыстоўваліся малыя жанры фальклору: пацешкі, забаўлянкі. Да працэсу вывучэння мовы далучаюцца бацькі.